24 лiстапада 2024, Нядзеля, 1:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбанк выконвае ўмовы Расеі?

32
Нацбанк выконвае ўмовы Расеі?

Нацбанк дазволіў імпарцёрам свабоднае правядзенне плацяжоў у рублях, расейскіх рублях і тэнге на карысць суб'ектаў гаспадарання Расейскай Федэрацыі і Рэспублікі Казахстан за набыццё імпартнага абсталявання

Такая норма змяшчаецца ў лісце Нацыянальнага банка ад 30 сакавіка 2011 года № 31-13/103 «Дазвол на правядзенне плацяжоў па імпарце тавараў на карысць рэзідэнтаў Расейскай Федэрацыі ці Рэспублікі Казахстан».

«Дадзенае рашэнне прынятае ў мэтах выканання Рэспублікай Беларусь наяўных міжнародных абавязацельстваў у межах Мытнага саюза Беларусі, Расеі і Казахстана і дамоўленасцяў аб фарміраванні Адзінай эканамічнай прасторы. Гэта будзе садзейнічаць далейшай гарманізацыі паглыблення знешнегандлёвых адносінаў дзяржаў Мытнага саюза і стварэння роўных умоў для суб'ектаў гаспадарання трох краін па развіцці іхняга экспартнага патэнцыялу», паведамілі ў прэс-службе Нацбанка.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках