23 снежня 2024, панядзелак, 15:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наталля Класкоўская: «Муж здзіўлены, што яго хочуць прадставіць нейкім небяспечным маньякам»

30
Наталля Класкоўская: «Муж здзіўлены, што яго хочуць прадставіць нейкім небяспечным маньякам»

29 сакавіка жонка Аляксандра Класкоўскага-малодшага Наталля ўпершыню пасля затрымання мужа сустрэлася з ім у следчым ізалятары КДБ.

Нагадаем, што Аляксандр Класкоўскі - былы супрацоўнік міліцыі. Пасля падзеяў 19 снежня быў затрыманы ў ноч на 21 снежня ў сябе дома і змешчаны пад варту ў СІЗА КДБ. Яму прад'яўляецца абвінавачванне па чч.1 і 2 арт.293, таксама ў абразе прадстаўніка ўлады (арт.369 КК) і ў самавольным прысваенні звання ці ўлады службовай асобы (арт.382 КК). Пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

- Нам дазволілі сустрэчу, яна доўжылася каля трох гадзін, - распавяла Наталля Класкоўская «Народнай волі». - Калі шчыра, то муж выглядае прыгнечаным. Сказаў, што ў камеры стала менш людзей - іх там зараз чацвёра. Вельмі здзіўлены прад'яўленым абвінавачванням. Кажа, што яго хочуць прадставіць нейкім небяспечным маньякам. Самаадчуванне нармальнае, але як такая медыцынская дапамога не аказвалася. Калі нешта балела ў нырках, проста памазалі зялёнкай. Распавёў, што з Генпракуратуры прыходзіў чалавек, які цікавіўся скаргамі. Муж адказаў, што скаргаў няма. Сказаў, што ў адваротным выпадку са мной цяпер не размаўляў бы. Распавёў, што шмат што з таго, што казаў раней Алесь Міхалевіч, - праўда. Мы шмат гутарылі аб сям'і, нейтральным... У бліжэйшыя дні справа ўжо перадаецца ў пракуратуру, а пасля - у суд.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках