27 лiстапада 2024, Серада, 7:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абвінавачаныя па «справе 19 снежня» патрабуюць расследаваць факты катаванняў у СІЗА КДБ

19
Абвінавачаныя па «справе 19 снежня» патрабуюць расследаваць факты катаванняў у СІЗА КДБ

У XXI стагоддзі беларусаў вярнулі ў 1937 год з «варанкамі», катаваннямі, судзілішчам з удзелам ілжэсведак у пагонах і бесчалавечнымі прысудамі, што ламаюць людскія лёсы.

Прыводзім тэкст звароту:

Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь

Р.А. Васілевічу

Спадар пракурор!

Мы, абвінавачаныя па справе аб так званых «масавых беспарадках 19 снежня 2010 года», якія прайшлі праз ўтрыманне пад вартай у СІЗА КДБ, патрабуем спыніць прававое бязмежжа і ўсёдазволенасць людзей у пагонах, якія адбываюцца сёння ў краіне і ў СІЗА КДБ у прыватнасці.

Пасля падзеяў 19 снежня 2010 Беларусь адчула шок і пагрузілася ў атмасферу страху. У XXI стагоддзі беларусаў вярнулі ў 1937 год з «варанкамі», катаваннямі, судзілішчам з удзелам ілжэсведак у пагонах і бесчалавечнымі прысудамі, ламаючымі людскія лёсы.

Сотні беларусаў падвергнуліся затрыманням з ужываннем гвалту і жорсткасці і палітычна матываванымі арыштамі. Усё гэта суправаджалася прыніжэннемпакорыпакоры іх чалавечай годнасці, парушэннем іх правоў падчас следства і ў судах.

28 лютага 2011 кандыдат у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Алесь Міхалевіч распаўсюдзіў заяву, дзе выклаў канкрэтныя факты катаванняў, якія прымяняліся да яго і іншых грамадзян Беларусі, якія змяшчаюцца ў СІЗА КДБ.

Беларуская і міжнародная грамадскасць, без перабольшання, шакаваныя гэтымі фактамі. Праваабаронцы ўжо запатрабавалі ад Вас расследаваць выкладзеныя факты і пакараць вінаватых ў іх.

Незалежныя беларускія і міжнародныя эксперты, грунтуючыся на існуючых фактах, заяўлялі аб тым, што правакацыі, якія мелі месца на плошчы Незалежнасці 19 снежня 2010, былі арганізаваныя для дыскрэдытацыі дэмакратычных кандыдатаў.

На падставе выкладзенага мы патрабуем:

1. Правядзення незалежнага - з прыцягненнем міжнародных экспертаў - расследавання фактаў гвалту, жорсткага абыходжання і катаванняў у дачыненні да арыштаваных па справе «19 снежня 2010 года».

2. Неадкладнай праверкі ўмоваў утрымання ў СІЗА КДБ кандыдатаў у Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь і сябраў іх каманд, метадаў работы супрацоўнікаў КДБ пры правядзенні расследавання.

3. Безумоўнага вызвалення з турмаў усіх вязняў сумлення, палітычных зняволеных, арыштаваных прэвэнтыўна, падчас і пасля разгону мірнай акцыі 19-га снежня, зняцця з іх палітычна матываваных абвінавачванняў.

Подпісы:

Сяргей Вазняк, давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзіміра Някляева

Андрэй Дзмітрыеў, кіраўнік выбарчага штаба кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзіміра Някляева

Уладзімір Кобец, кіраўнік выбарчага штаба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава

Алег Корбан, лідэр моладзевага крыла АГП

Анастасія Палажанка, намесніца старшыні «Маладога Фронту»

Наталля Радзіна, рэдактар сайта charter97.org

Віталь Рымашэўскі, кандыдат у прэзідэнты

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках