27 лiстапада 2024, Серада, 7:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскія канцэрты «Ляпіса Трубяцкога» таксама адмянілі

50
Менскія канцэрты «Ляпіса Трубяцкога» таксама адмянілі

Каманда павінная была выступіць у сталічным клубе «Рэактар» 1 і 2 красавіка.

У клубе прычыну адмены канцэртаў не назвалі. Не ведае яе і прадзюсар гурта Яўген Калмыкоў. Але ён упэўнены, што яе прыдумаюць. «МНС хутчэй за ўсё будзе».

У «Ляпіса Трубяцкога» ў туры па Беларусі планаваліся яшчэ канцэрты ў Маладзечна (раскупленыя ўсе квіткі), Жлобіне (400 білетаў набыта) і Салігорску (у продаж білеты яшчэ не паступалі). Яўген Калмыкоў кажа, што каманда зараз наладжаная папрасіць прабачэння ў слухачоў і адмяніць гэтыя выступы, паведамляе «Наша Ніва».

Прадзюсар адзначае, што беларускі тур каманды падзелены на дзве часткі: да «чорнага спісу» і пасля. Прычым пасля гурт не даў ніводнага канцэрту ў Беларусі. Калмыкоў кажа, што да менскіх выступаў музыкі яшчэ думалі пра перагібы на месцах. Але цяпер зразумела, што забарона існуе насамрэч.

Для гурта гэта трэцяя адмена выступаў. У сакавіку не адбыліся канцэрты ў Гомелі і Магілёве.

30 сакавіка «Ляпіс Трубяцкой» дасць канцэрт ў Варшаве.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках