23 снежня 2024, панядзелак, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандра Атрошчанкава адправілі ў калонію ў Дзень Волі

12
Аляксандра Атрошчанкава адправілі ў калонію ў Дзень Волі

25 сакавіка прэс-сакратара Андрэя Саннікава - Аляксандра Атрошчанкава адправілі ў калонію «Віцьба-3».

Пра гэта ў нядзелю паведаміла жонка журналіста Дар'я Корсак.

«Ён напісаў ліст, што яго перавялі на Валадарку, ведаў, што павязуць у пятніцу, але не ведаў куды, а я ведала куды, але не ведала калі...», - адзначыла Дар'я Корсак.

Аляксандра Атрошчанкава адправілі ў калонію, не чакаючы разгляду касацыйнай скаргі, якая адбудзецца 5 красавіка ў 10 гадзін раніцы ў Менскім гарадскім судзе.

«Муж рады, што перавялі з КДБ, сукамэрнікі сустрэлі добра. З ліста бачна, што ён, з аднаго боку, рады пераменам, з другога боку - знаходзіцца ў поўнай недасведчанасці. Напісаў, што баяўся, што прыйдзецца чакаць касацыю ў КДБ», - адзначыла Дар'я.

2 сакавіка суд Фрунзенскага раёна Менска прысудзіў Аляксандра Атрошчанкава да чатырох гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму нібыта за ўдзел у масавых беспарадках 19 снежня 2010 г.

22 сакавіка прэс-сакратар кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Аляксандр Атрошчанкаў адзначыў свой 30-гадовы юбілей у СІЗА КДБ.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках