У Варшаве адгрымеў канцэрт «Solidarni z Białorusią» (Фота, відэа)
18- 28.03.2011, 11:09
Жыхары Варшавы цэлы дзень хадзілі па горадзе з бел-чырвона-белымі расцяжкамі, а на канцэрце можна было пабачыць... Лукашэнку!
Канцэрт прайшоў з удзелам вядомых беларускіх і польскіх музыкаў, такіх як Maleo Reggae Rockers, Akurat, Януш Сташэўскі, «Крама», «Рэха», Вінцэнт і іншыя, перадае «Еўрарадыё».
Акрамя канцэрту, у гэты ж дзень, 27 сакавіка, ініцыятыва «Wolna Białoruś» правяла «апазіцыйную» гарадскую гульню і пераможцы былі ўзнагароджаны ўжо ўвечары падчас канцэрту.
Нагадаем, кампанія «Салідарныя з Беларуссю» ў гэтым годзе разгарнулася неверагодна шырока: ад некалькіх канцэртаў у Польшчы да шэрагу мерапрыемстваў па ўсім свеце, у тым ліку ў Вільні, Нью-Ёрку і Лондане.
Падчас канцэрту на сцэне з'явіўся «Лукашэнка» з двума «супрацоўнікамі КДБ», якія правялі невялікі перфоманс: «прэзідэнт» пафарбаваў Палац культуры і навукі ў «камуністычны» колер. Глядзіце самі: