27 лiстапада 2024, Серада, 7:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падонкі ў цывільным

100
Падонкі ў цывільным

25 сакавіка амапаўцы ў цывільным паставілі удзельніцу акцыі ў Дзень волі перад выбарам: у турму альбо з імі ў лазню.

Як распавяла сайту charter97.org мінчанка Юлія Яроміна, 25 сакавіка яна прыйшла на плошчу Якуба Коласа, каб выказаць салідарнасць з палітвязнямі. «Да мяне адразу падышлі амапаўцы цывільным, сталі пытацца, навошта прыйшла. Я адказала, што ў знак пратэсту, паколькі цяпер адбываецца сапраўдная расправа над ні ў чым не вінаватымі людзьмі. Тады амапаўцы заявілі, што акцыя несанкцыянаваная і, раз я знаходжуся зараз на плошчы Якуба Коласа, значыць, вінаватая. І прапанавалі мне «выбіраць» - ехаць з імі ў лазню ці ў «значна менш прыемнае месца»... Ад гэтых словаў стала вельмі прыкра. Тут з'явіліся маладыя людзі з бел-чырвона-белымі сцягамі і амапаўцы «пераключыліся» і кінуліся за імі...».

Юліі 25 гадоў, яна не з'яўляецца актывісткай якой-небудзь дэмакратычнай арганізацыі. 25 сакавіка яна прыйшла выказаць сваю пазіцыю як грамадзянка Беларусі і падтрымаць палітвязняў, якія вось ужо 3 месяцы знаходзяцца за кратамі. «Больш за ўсё ўразіла, што было няшмат людзей. Я разумею, што ўлады ўсіх запалохалі. Але таксама ўсё роўна нельга. Нельга паддавацца страху», - упэўненая дзяўчына.

Напісаць каментар 100

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках