23 лiстапада 2024, Субота, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка сустрэўся з адвакатам

4
Зміцер Бандарэнка сустрэўся з адвакатам

Упершыню за 3 месяцы арышту каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» змагла наведаць у СІЗА адвакатка.

Гэта была першая сустрэча з адвакаткай, падчас якой Зміцер Бандарэнка мог пагутарыць са сваёй абаронцай доўгі час. Да гэтага часу палітык двойчы сустракаўся з Марыянай Сямешка на допытах, але абмяркоўваць абставіны справы яны не маглі.

Нагадаем, што ў Зміцера Бандарэнкі паўсталі сур'ёзныя праблемы са здароўем. З-за хваробы пазваночніка у яго амаль абязрушаная нага і ўзніклі праблемы з функцыянаваннем органаў малога таза.

Як распавяла сайту charter97.org жонка палітвязня Вольга Бандарэнка, Зміцер паведаміў, што ў медчастцы СІЗА КДБ яму аказваюць пасільную дапамогу, але тэрмінова патрэбная кансультацыя неўролага.

«Я паразмаўляла з многімі урачамі, распавяла аб стане Дзімы, і ўсе медыкі гавораць, што яму неабходная шпіталізацыя, сур'ёзны курс блакад, фізіятэрапія, і калі ўсё зусім дрэнна, то і аперацыя», - паведаміла Вольга Бандарэнка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках