27 лiстапада 2024, Серада, 12:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афёра з «венесуэльскай» нафтай скончылася

49
Афёра з «венесуэльскай» нафтай скончылася

Беларусь адмовілася ад закупак венесуэльскай нафты і выкарыстання трубаправода «Адэса-Броды».

Пра гэта УНІАН паведаміла крыніца, якая працуе ў галіне паставак нафты ў краіны ЕЗ. Такім чынам, рэнтабельнасць выкарыстання нафтаправода «Адэса-Броды» ў аверсным кірунку істотна зніжаецца, улічваючы тое, што па сістэме замяшчэння нафты ў Беларусь пастаўлялася сыравіну з Каспійскага рэгіёну па згаданым нафтаправодзе.

Суразмоўца агенцтва УНІАН заявіў, што такі крок беларускага боку быў выкліканы тым, што Расея прапанавала больш выгадныя ўмовы паставак нафты.

Нагадаем, 30 студзеня ААТ «Укртранснафта» прыступіла да транзіту азербайджанскай нафты па трубаправодзе «Адэса-Броды» ў Беларусь для Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода.

Раней Украіна і Беларусь дамовіліся задзейнічаць трубаправод «Адзеса-Броды» для рэгулярнай пастаўкі венесуэльскай нафты з чарнаморскага порта «Паўднёвы» на Мазырскі НПЗ. Пробная прапампоўка 80 тыс. тон нафты па гэтым маршруце завяршылася 24 лістапада 2010 года. Пасля гэтага бакамі было падпісанае пагадненне, якое прадугледжвае транзіт у аб'ёме 4 млн тон нафты ў год. Адзначым, што раней Беларусь адмовілася ад паставак расейскай нафты з-за нязгоды з новымі коштавымі ўмовамі.

Па выніках перамоваў прэзідэнтаў Азербайджана і Украіны ў Давосе ў 2011 годзе бакі падпісалі дакументы аб транспарціроўцы азербайджанскіх нафты і газу ва Украіну, а таксама заключылі мемарандум аб супрацоўніцтве ў арганізацыі паставак звадкаванага газу ва Ўкраіну, паведамляе AZE.az. Раней трубаправод «Адэса - Броды» функцыянаваў у рэверсным напрамку. Такім чынам, да 2011 года ён выкарыстоўваўся для прапампоўкі расейскай нафты ў напрамку чарнаморскіх партоў.

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках