24 снежня 2024, aўторак, 5:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ашчадбанк Расеі: У бягучай сітуацыі дэвальвацыя беларускага рубля непазбежная

19
Ашчадбанк Расеі: У бягучай сітуацыі дэвальвацыя беларускага рубля непазбежная

Надоечы старшыня праўлення Нацбанка Пётр Пракаповіч гнеўна клеймаваў «правакатараў», якія распускаюць чуткі пра магчымую дэвальвацыю беларускага рубля.

На днях іхнія шэрагі папоўніла начальніца аддзела прагназавання Цэнтра макраэканамічных даследаванняў Ашчадбанка РФ Надзея Іванова.

- Думаю, што ў бягучай сітуацыі дэвальвацыя беларускага рубля непазбежная, - заявіла Надзея Іванова «БелГазеце». - Пытанне толькі ў тым, калі і ў якім аб'ёме яна адбудзецца.

Пацешна, што пра гэта кажа прадстаўнік менавіта таго банка, якому зусім нядаўна спяваў дыфірамбы Аляксандр Лукашэнка.

«Салідарнасць» нагадвае, што 10 сакавіка на сустрэчы са старшынём праўлення Ашчаднага банка РФ Германам Грэфам кіраўнік Беларусі заявіў: «Банк выказаў жаданне фінансаваць вельмі многія праекты ў нашай краіне - выбірайце любыя, мы вам абсалютна давяраем і будзем вас падтрымліваць».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках