24 снежня 2024, aўторак, 4:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вязень СІЗА КДБ Дзмітрый Бандарэнка амаль не рухаецца

31
Вязень СІЗА КДБ Дзмітрый Бандарэнка амаль не рухаецца

У палітвязня амаль не рухаецца нага і ўзніклі праблемы з функцыянаваннем ўнутраных органаў.

Сёння Вольга Бандарэнка - жонка каардынатара грамадзянскай ініцыятывы «Еўрапейская Беларусь» і даверанай асобы кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Зміцера Бандарэнкі - атрымала ад яго чарговы ліст з СІЗА КДБ.

«Зміцер напісаў, што з-за моцных боляў у пазваночніку і паступовага абязрушвання нагі яму тэрмінова неабходная кансультацыя неўролага», - распавяла Вольга Бандарэнка сайту charter97.org.

Год таму Зміцер Бандарэнка ляжаў у 5-й лякарні Менска, дзе яму збіраліся зрабіць аперацыю з-за грыжы дыска, якая прывяла да частковага парэзу нагі. Ён прайшоў курс блакад і лячэння. Пры выпісцы лекары сказалі, што ёсць надзея на поўнае аднаўленне нагі, але трэба прайсці некалькі шпіталізацыі, курсаў блакад і фізіятэрапіі. Усе дактары папярэджвалі, што калі раптам узнікнуць праблемы функцыянавання органаў малога таза або калі праз 8-9 месяцаў рэфлексы нагі не адновяцца, то трэба звяртацца да нейрахірургаў і рабіць аперацыю, нагадвае ягоная жонка.

Напярэдадні арышту Зміцер Бандарэнка збіраўся аформіць інваліднасць. Цяпер ён піша з СІЗА КДБ, што «проста патрапіць да неўролага я не магу, рухальныя магчымасці нагі не толькі не аднавіліся, але сталі яшчэ горш і ўзніклі праблемы з функцыянаваннем органаў малога таза».

Цяпер Вольга Бандарэнка дамагаецца, каб 5-я бальніца Менска афіцыйна адправіла на адрас СІЗА КДБ медыцынскае заключэнне аб знаходжанні ейнага мужа ў шпіталі, аб дыягназе захворвання, вынiках аналізу і МРТ, курсах лячэння і г.д.

«Мы раней перадавалі эпікрыз хваробы Дзімы, калі абскардзілі ў Менгарсудзе меру стрымання, але, мабыць, гэтага недастаткова, каб мужа абследаваў у турме спецыяліст», - кажа Вольга Бандарэнка.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках