23 лiстапада 2024, Субота, 20:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валянцін Стэфановіч: Гэта правакацыя спецслужбаў

3
Валянцін Стэфановіч: Гэта правакацыя спецслужбаў

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч разглядае прысуд Зміцеру Дашкевічу і Эдуарду Лобаву ў непарыўнай сувязі з падзеямі 19 снежня 2010 года.

- Я не разглядаю гэтую справу ў адрыве ад падзеяў 19 снежня 2010 года. Напярэдадні 19 снежня Дашкевіча неаднаразова затрымлівалі па надуманых матывах: то нібыта ў яго падробленыя правы, то нібыта машына знаходзіцца ва ўгоне. Улады імкнуліся здзейсніць прэвентыўную ізаляцыю лідэра «Маладога фронту» напярэдадні 19 снежня. І тая бойка, за якую нібыта судзілі маладафронтаўцаў, справакаваная спецслужбамі. Такія метады спецслуцжбы ўжывалі і раней. Узгадаем сітуацыю з Алесем Пушкіным, якому далі 15 сутак нібыта за хуліганства. Дадому да яго прыйшлі два п'яных аднавяскоўца, раней судзімыя, і за тое, што Пушкін проста вывеў іх з дому, яму далі 15 сутак. Выпадак з Дашкевічам - тая ж самая правакацыя, толькі арганізаваная на больш сур'ёзным узроўні.

Я не буду ацэньваць мяккасць або жосткасць прысуду. Хоць частка другая артыкула прадугледжвае пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі. Гэта правакацыя спецслужбаў - і гэтым усё сказана.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках