24 снежня 2024, aўторак, 16:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дашкевічу - 2 гады агульнага рэжыму, Лобаву - 4 гады ўзмоцненага (Відэа)

150
Дашкевічу - 2 гады агульнага рэжыму, Лобаву - 4 гады ўзмоцненага (Відэа)

(абноўлена) Жахліва жорсткія прысуды моладзевым лідэрам вынес суд Маскоўскага раёна Менска.

Прысуд вынесла суддзя Алена Шылько. Дзяржабвінаваўца Мазорка, нагадаем, патрабаваў прысудзіць лідэра «Маладога Фронту» Зміцера Дашкевіча да 3 гадоў калоніі агульнага рэжыму, а актывіста арганізацыі Эдуарда Лобава - да 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Слуханне справы лідэраў «Маладога Фронту» Зміцера Дашкевіча і Эдуарда Лобава пачалося 22 сакавіка і доўжылася 2 дні. Дашкевіча і Лобава абвінавацілі па ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства), якая прадугледжвае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі ад трох да пяці гадоў або пазбаўлення волі ад трох да дзесяці гадоў.

Маладафронтаўцы былі затрыманыя ў Менску 18 снежня 2010 года. Паводле інфармацыі ГУУС Менгарвыканкама, у двары жылога дома па вуліцы Янкі Брыля яны нібыта збівалі дваіх невядомых.

Аднак суд прадэманстраваў, што супраць моладзевых актывістаў была здзейсненая правакацыя з мэтай арыштаваць іх за дзень да прэзідэнцкіх выбараў і акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў.

«Пацярпелыя» - нейкія беспрацоўныя Канстанцін Савіцкі і Алег Малышаў - нават пабаяліся паўстаць адкрыта на судзе перад грамадскасцю. Увесь працэс яны сядзелі ў іншым памяшканні і давалі паказанні праз прыадчыненыя дзверы.

Як заявіў ў часе працэсу Зміцер Дашкевіч, напад на іх з Лобавым быў спланаваным. Яны чулі, як Савіцкі і Малышаў, запрыкмеціўшы іх, казалі камусьці па тэлефоне «Мы тут. Што з імі рабіць?». Пасля правакатары падышлі да іх, папрасілі запалкі і сталі збіваць. Літаральна праз 5 хвілін на месцы бойкі з'явілася машына са спецназам, якая, відавочна, спецыяльна чакала бойкі за кутом.

Адвакаты заяўлялі, што доказаў віны Дашкевіча і Лобава ў судзе прадстаўлена не было. Наадварот, ахоўныя меры ў дачыненні да Малышава і Савіцкага і тое, што міліцыя адразу ж вызваліла іх з-пад варты, прызначыўшы «пацярпелымі» яшчэ да суду, даказвае, што правакацыя была загадзя спланаваная. У ходзе следства не былі нават праведзены асноўныя экспертызы.

У сваім апошнім слове Зміцер Дашкевіч заявіў: «Я не буду даказваць, што я не хуліган. Не буду звяртаць увагі на супярэчнасці ў паказаннях пацярпелых. Але звярну увагу на тое, што даказвае, што мы апрыёры не маглі здзейсніць гэта злачынства. Мы з Эдуардам даўно займаемся палітычнай дзейнасцю. І мы хацелі дажыць на волі да 19 снежня. І не кідаліся б на людзей за дзень да «падпалу рэйхстага».

Тыя, хто дадзеным судзілішчам хоча спыніць нашую палітычную дзейнасць, скажу - не спадзявайцеся. Цяпер вы лічыце, што вы усёмагутныя і непадкантрольныя. Некалі так лічылі прыслужнікі Бакіева. Прыйдзе і ваш час.

Прыйдзе час, калі Савіцкі і Малышаў раскажуць, хто ім даваў загад здзейсніць гэтую правакацыю. Побач з імі будуць спецназаўцы і супрацоўнікі пракуратуры.

Вы - убогія людзі, якія павінныя жыць у страху, чакаючы, калі скончыцца гэтая вашая ўсемагутнасць. Дзень справядлівага суда набліжаецца».

Напісаць каментар 150

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках