25 снежня 2024, Серада, 6:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За акцыю салідарнасці з Дашкевічам і Лобавым - 10 і 13 сутак арышту

8
За акцыю салідарнасці з Дашкевічам і Лобавым - 10 і 13 сутак арышту

Рыгора Астапеню, якога затрымалі 22 сакавіка разам з Іванам Шылам за расцяжку ў падтрымку Зміцера Дашкевіча і Эдуарда Лобава, прысудзілі да арышту на 10 сутак.

Адміністрацыйную справу разглядаў судзьдзя суда Маскоўскага раёна Менска Яўген Хаткевіч.

Івана Шылу прысудзілі да арышту на 13 сутак. Ягоную адміністрацыйную справу разглядаў суддзя Матыль, паведамляе ПЦ «Вясна».

22 сакавіка ў акцыі ўдзельнічалі каля 10 чалавек. Яны сталі пад вокнамі суду Маскоўскага раёна з расцяжкай «Рукі прэч ад «Маладога фронту!» Удзельнікі акцыі прастаялі так некалькі хвілін, пасля чаго двое з іх былі затрыманыя. Ноч яны правялі ў турме на Акрэсціна.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках