Адвакатка ўпершыню за 3 месяцы сустрэлася з Анатолем Лябедзькам
2- 23.03.2011, 12:03
Упершыню з 29 снежня 2010 ўчора ўвечары адвакатка сустрэлася са старшынём Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам.
Нагадаем, Анатоль Лябедзька быў затрыманы раніцай 20 снежня і з тых часоў знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ. Яму інкрымінуюць арганізацыю і ўдзел у так званых масавых беспарадках.
«Палітык выглядае стомленым, але перадае ўсім прывітанне», - сказала прэс-сакратарка АГП Аксана Крышчановіч.