25 снежня 2024, Серада, 4:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Еўрапейская Беларусь»: Не здаваць пазіцыі, а працягваць наступ!

19
«Еўрапейская Беларусь»: Не здаваць пазіцыі, а працягваць наступ!

Актывісты «Еўрапейскай Беларусі» распавялі, чаму важна праводзіць Дзень Волі ў цэнтры горада.

У беларускай сталіцы працягваюць з'яўляцца ўлёткі з заклікам на першапачатковае месца збору, не дазволенае гарадскім выканаўчым камітэтам, - плошча імя Якуба Коласа. Актывісты кампаніі «Еўрапейская Беларусь» упэўненыя: «Галоўны свята Незалежнасці дэмакраты павінныя адзначаць у цэнтры, а не на плошчы Бангалор».

«Для апазіцыі вельмі важна не здаваць пазіцыі, заваяваныя ў грамадстве падчас прэзідэнцкай кампаніі. Важна працягваць наступ. Важна працягваць акцыі менавіта ў цэнтры горада. Зразумела, што ўлады хочуць не дапусціць гэтага, накіраваць зноў нас на ўскраіну, каб нас не бачылі людзі, каб мы зноў адзначалі галоўнае свята беларусаў на пляцоўцы для выгулу сабак.

Каб працягваць наступ, каб дэманстраваць сваю сілу, каб нашыя патрабаванні былі пачутыя, мы будзем праводзіць Дзень Волі ў цэнтры горада на плошчы Якуба Коласа, і гэта вельмі важна»- распавёў «Радыё Рацыя» адзін з актывістаў кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Нагадаем, што адзначыць Дзень Волі 25 сакавіка ў 18.00 на плошчы Якуба Коласа заклікала таксама арганізацыя «Малады Фронт».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках