25 снежня 2024, Серада, 22:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: Можа быць што заўгодна

11
Анатоль Лябедзька: Можа быць што заўгодна

Тэрмін утрымання пад вартай Анатоля Лябедзькі падоўжаны да 20 мая.

Больш ніякай інфармацыі аб магчымых скажонасцях лёсу палітык не валодае. «Можа быць што заўгодна», - напісаў Анатоль Лябедзька родным.

Жонка і сын лідэра Аб'яднанай грамадзянскай партыі ў мінулыя выходныя атрымалі з турмы КДБ тры лісты, напісаныя Анатолем Лябедзькам 15-17 сакавіка.

«Лісты ад вас зараз прыходзяць рэгулярна. Гэта добры знак, - піша Анатоль Лябедзька сваім родным. - Але разам з тым прашу - будзьце ўважлівымі і пільнымі. На дарозе, у ліфце, у камунікацыі з незнаёмцамі. Зараз ёсць попыт на дзеянні і ўчынкі, якія не нясуць пазітыву.

Як я ацэньваю перспектыву? На руках у мяне пастанова аб утрыманні пад вартай да 20 мая. Больш ніякай інфармацыяй не валодаю. Можа быць усё што заўгодна.

Інфармацыі ў мяне мала, калі не сказаць, што яна мізэрная. Праўда, пра японскі Чарнобыль і грамадзянскую вайну ў Лівіі я ведаю з FM радыё, якое можна паслухаць падчас прагулкі. Так што ў асноўным варуся ў сваіх роздумах і размовах з суседзямі. Калі-некалі прасочваюцца нейкія чуткі. Але гэта чуткі...

Рэсурс маёй трываласці не бязмежны, але дазваляе з усіх сітуацый, якія былі і могуць быць, выходзіць годна, захоўваючы самапавагу і адданасць сваім жыццёвым прынцыпам.

Вясна не спяшаецца, і пакуль што пераход на вясновую форму адзення затрымліваецца. Хаджу ў цёплых шкарпэтках і не здымаю байку...

Цемра апусцілася за вокнамі. Чацвер дагарае, як свечка. Даносіцца звон з плошчы Свабоды. Буду рыхтавацца да адбою. Сон, незалежна ад таго, што адбываецца вакол мяне, добры. Сумленне чыстае», - цытуе ucpb.org Анатоля Лябедзькі.

У сваіх лістах з турмы Анатоль Лябедзька піша пра побыт у амерыканцы, цікавіцца жыццём сына, выказвае пажаданні, а ў канцы перадае «лепшае сардэчнае прывітанне ўсім прыстойным і сумленным людзям».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках