25 снежня 2024, Серада, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы падарунак Пуціну ад Лукашэнкі

23
Новы падарунак Пуціну ад Лукашэнкі

Як штукар выцягвае з капелюша зайца, так і кіраўнік Беларусі выцягнуў на свет божы «змову», ў якой прымаў удзел вядомы расейскі апазіцыянер.

Як піша газета «Московский комсомолец», на сустрэчы з кіраўнікамі шэрагу расейскіх СМІ ў мінулую пятніцу Бацька заявіў: Барыс Нямцоў нібыта накіраваў у Менск дзве групы расейцаў для ўдзелу ў мітынгу беларускай апазіцыі 19 снежня. Цэлых дванаццаць чалавек! «У Расеі крык-гвалт: «Вось два рускія судзяць». Барыс Нямцоў накіраваў дзве групы - усяго, па нашых дадзеных, 12 чалавек. Двое засталіся, камеры назірання знялі, чым яны там займаліся», - заявіў Лукашэнка.

Тыя двое, што «засталіся», - гэта грамадзяне РФ Іван Гапонаў і Арцём Брэўс, прысуджаныя да штрафу і вызваленыя акурат да прыезду ў Менск Уладзіміра Пуціна. У чалавека, які звыкся шукаць логіку ў заявах публічных асоб, абавязкова павінныя паўстаць пытанні. Ну, напрыклад: а хто тыя дзесяць зламыснікаў, якія з'ехалі? Што меў на ўвазе прэзідэнт Беларусі, калі казаў, што «двое засталіся», калі гэтыя двое стала жывуць у Менску і ім наўпрост не было куды з’язджаць? Ды і некалі - Брэўса і Гапонава затрымалі адразу пасля акцыі і пасадзілі ў СІЗА. З Барысам Нямцовым у двух расейцаў столькі ж агульнага, колькі ў прэзідэнта Беларусі - з дэмакратыяй. Гапонаў паехаў на мітынг, каб выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю, Брэўс прыйшоў з цікаўнасці - паглядзець.

Дык вось, чалавека, які вырашыў адшукаць логіку ў словах прэзідэнта Беларусі, папярэджваем: бесперспектыўны гэты занятак. Лягчэй знайсці іголку ў стозе сена - калі дакладна ведаеш, што яна там ёсць.

Іншая справа, што прозвішча Нямцова ўсплыла ў гэтай «тэорыі змовы» не проста так. За некаторы час да выбараў Бацька голасна заяўляў, што Расея фінансуе беларускую апазыцыю. У словах Аляксандр Рыгоравіч не саромеўся, таму што ў чарговы раз бурна сварыўся з Масквой. Але цяпер-та прымірыўся. І "рука Масквы" неадкладна ператварылася ў «руку Нямцова». Той факт, што Лукашэнка даўно недалюблівае Барыса Яфімавіча і некалькі год таму нават выправадзіў яго з Менска, тут хутчэй іграе другасную ролю. Куды больш важная іншая акалічнасць: Нямцова, мякка кажучы, недалюблівае Уладзімір Пуцін. І, нібыта, менавіта яго вырашыў пацешыць Бацька, прамаўляючы выкрывальныя словы. Як гаворыцца, дробязь, а прыемна. Хай парадуецца чалавек.

Лукашэнка - усё роўна што хітры кот, які злавіў у склепе тлустую мыш і радасна паклаў яе на падушку гаспадара. Гаспадару непрыемна - і слізкая гэтая мыш, і пахне дрэнна. Так і хочацца даці кату кухталёў! І разумее гаспадар, што кацяра прывалок здабычу не проста так, а ў разліку на ўзнагароду. Разумець-та разумее, але ўзнагароду ўсё роўна дае: усё ж такі кот мыш пільнаваў, паляваў на яе, у спальню цягнуў.

Кіраўнік Беларусі чакае ад Расеі новай порцыі крэдытаў: 2 млрд. даляраў ён спадзяецца атрымаць з антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС і яшчэ мільярд - ад расейскага ўрада. Пакуль надзея на атрыманне грошай ёсць, мае сэнс «цягаць мышэй». Мы-та думалі, што ў якасці падарунка Пуціну Бацька вырашыў адпусціць на волю двух расейцаў. Але не - душа кіраўніка Беларусі апынулася значна больш шырокай.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках