24 снежня 2024, aўторак, 20:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шушкевіч: «Дэмакратызаваць» Беларусь прапанавалі здрадніку і «падсадной качцы»

127
Шушкевіч: «Дэмакратызаваць» Беларусь прапанавалі здрадніку і «падсадной качцы»

Склад удзельнікаў канферэнцыі «Як дэмакратызаваць Беларусь?» шакаваў беларускую апазіцыю.

Тэлеканал «Белсат» выступіў інфармацыйным спонсарам канферэнцыі «Як дэмакратызаваць Беларусь?», якую арганізавалі Польскі інстытут міжнародных спраў і амбасада Брытаніі ў Польшчы. Сустрэча адбудзецца 23 сакавіка ў гатэлі «Bristol» у Варшаве. Шок выклікалі склад удзельнікаў канферэнцыі. Імі сталі старшыня руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч і былы кандыдат у прэзідэнты Яраслаў Раманчук.

Пракаментаваць выбар удзельнікаў канферэнцыі сайт charter97.org папрасіў першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча.

- Я пра такіх, з дазволу сказаць, «палітыках» як Раманчук наогул гаварыць не хачу. Баязлівец і здраднік, не кажучы ўжо пра тое, што непісьменны эканаміст. Ягонае шчасце, што я не заўважыў, што ён ехаў са мной на днях у адным вагоне ў Вільню, інакш бы абавязкова плюнуў бы яму ў твар. Здрадзіць ўсім, уключаючы свайго кіраўніка Анатоля Лябедзьку, шэфу партыі, ўзвесьці паклёп на кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і ягоную жонку Ірыну Халіп... І зараз яны ў турме, а гэты здраднік раз'язджае па канферэнцыях. Яму каяцца трэба за тое, што ён зрабіў, усё жыццё!

Шкадую, што арганізатары не разабраліся, з кім маюць справу. Мілінкевіч, зруйнаваў Партыю БНФ, а пасля АГП, працуе як «падсадныя качка » Лукашэнкі са сваімі прапановамі ўпісацца ў дыктатуру, толькі б нічога ў краіне не змяняць. Як можна было запрашаць такіх людзей абмяркоўваць такія важныя пытанні? Гэта амаральна і абразліва для беларускага народа», - заявіў Станіслаў Шушкевіч.

Напісаць каментар 127

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках