23 лiстапада 2024, Субота, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы пікетуюць Міжнародны трыбунал у Гаазе (Фота)

12

19 сакавіка, праз тры месяцы пасля прэзідэнцкіх "выбараў" у Беларусі, беларусы Нідэрландаў правялі акцыю салідарнасці з палітвязнямі.

Акцыя прайшла з 13:00 да 14:00 па мясцовым часе ля будынка Міжнароднага суда ў Гаазе. У акцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі Фонду падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі імя Тадэвуша Касцюшкі, грамадзянскай ініцыятывы «Мы памятаем», «Беларуска-Еўрапейскага Задзіночання» і прадстаўнікі беларускай дыяспары ў Нідэрландах. Удзельнікі акцыі трымалі бел-чырвона-белыя сцягі, партрэты палітычных зняволеных і гвалтоўна зніклых беларусаў і плакаты з лозунгамі "Спыніць палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі!”, “Дыктатар у Беларусі - ганьба Еўропы" і іншыя. Падчас акцыі старшыня БЕЗ Зміцер Піменаў зачытаў святочнае пасланне старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы, прымеркаванае да Дня Волі 25 сакавіка.

Удзельнікі акцыі таксама наведалі амбасаду Японіі і ў знак салідарнасці з японскім народам ўручылі прадстаўніку амбасады кветкі і запалілі свечкі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках