23 снежня 2024, панядзелак, 19:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі забаранілі галівудскіх зорак?

112
У Беларусі забаранілі галівудскіх зорак?

Беларускае тэлебачанне рызыкуе застацца без якасных фільмаў. У лік забароненых патрапілі вядучыя сусветныя акторы і драматургі.

У беларускай блогасферы з'явіўся спіс забароненых да згадвання ў афіцыйных СМІ "дзеячаў мастацтва і творчых калектываў".

Паводле інфармацыі блогераў, гэтая паперка прыйшла ў рэдакцыі ўсіх буйных афіцыйных СМІ. У спіс увайшлі як беларускія, так і замежныя творчыя людзі. Сярод іх групы "Ляпіс Трубяцкой", "Крама", "NRM", "Pet Shop Boys", "DDT", драматург Том Стопард, акторы Джуд Лоў, Кевін Спэйс і многія іншыя знакамітыя людзі.

Не цяжка здагадацца, што гэта "помста" за ўвагу вядомых людзей да сітуацыі ў Беларусі ў час і пасля фальшывых выбараў прэзідэнта.

Асаблівае месца ў спісе займае "Свабодны тэатр", кіраўнікі якога, Наталля Каляда і Мікалай Халезін, змаглі прыцягнуць увагу дзеячаў сусветнай культуры да беларускай трагедыі.

Напісаць каментар 112

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках