23 снежня 2024, панядзелак, 22:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэс-сакратара Андрэя Саннікава прысудзілі да 4 гадоў турмы

220
Прэс-сакратара Андрэя Саннікава прысудзілі да 4 гадоў турмы

Журналіст Аляксандр Атрошчанкаў прысуджаны да 4 гадоў ўзмоцненага рэжыму, дэманстранты Аляксандр Малчанаў і Зміцер Новік - да 3 і 3,5 гадоў ўзмоцненага рэжыму адпаведна.

Прысуд вынесла суддзя Тацяна Чаркас. Пракурор Маладцова патрабавалі асудзіць усіх трох падсудных да 5 гадоў строга рэжыму.

Аляксандр Атрошчанкаў быў арыштаваны ў ноч з 19 на 20 снежня разам з сотнямі грамадзянаў Беларусі і змешчаны ў СІЗА КДБ. За прысутнасць на акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, як і кандыдатаў у прэзідэнты, сябрах іхніх штабоў і іншых журналістаў, яго абвінавацілі па артыкуле 293 КК (арганізацыя і ўдзел у масавых беспарадках). Журналіста, які на плошчы выконваў прафесійныя абавязкі, абвінавацілі ва ўдзеле ў так званых беспарадках.

Суддзя Тацяна Чаркас

Прадстаўніца абвінавачваньня Маладцова

Падчас выбарчай кампаніі Аляксандр Атрошчанкаў працаваў прэс-сакратаром кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава. Да гэтага журналіст быў прэс-сакратаром грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» і на працягу апошніх 10 гадоў працаваў журналістам сайта charter97.org. 19 снежня ён таксама знаходзіўся ў якасці карэспандэнта літоўскага партала DELFI.

Працэс над Атрошчанкавым, Малчанавым і Новікам доўжыўся ўсяго два дні. Па сведчанні праваабаронцаў і адвакатаў, віна падсудных не была даказаная ні відэаматэрыяламі, ні паказаннямі сведак з міліцыі і КДБ.

Аляксандр Атрошчанкаў быў захаваны на прадстаўленых відэакадрах далёка ад дзвярэй Дома ўрада. У матэрыялах справы паказана, што ён ударыў па дзвярах «не менш за адзін раз». Але журналіст знаходзіўся ад будынка на адлегласці не менш за 5 метраў, ён проста падышоў паглядзець, што адбываецца, калі яго пачалі штурхаць людзі, што падыходзілі ззаду.

Атрошчанкаў патлумачыў мэту свайго знаходжання на мітынгу, ён хацеў пачуць меркаванні грамадзянаў аб выбарах прэзідэнта, акрамя таго, ён як журналіст супрацоўнічаў з інтэрнэт-парталам DELFI. Таму высновы следства аб мэтах Атрошчанкава ў разбурэнні і ўдзеле ў беспарадках галаслоўныя, заявіў адвакат Уладзімір Мушынскі.

Па словах адваката, следчы матэрыял толькі пацвярджае прыналежнасць Атрошчанкава да апазіцыі, не больш. Незразумела, што гэтым хацела даказаць следства.

Па словах адваката, на кадрах відэазапісаў бачна, што Атрошчанкаў знаходзіцца ў натоўпе і назірае за падзеямі. Тое, што напісалі абвінаваўцы ў ягоны адрас - у ягоных дзеяннях не фіксуецца.

Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная Амністыя» прызнала Аляксандра Атрошчанкава вязнем сумлення.

Дэманстранта Аляксандра Малчанава абвінавацілі ў абразе дзяржаўных сімвалаў. Нібыта ён сарваў з будынку КДБ два чырвона-зялёных сцяга і замяніў іх на нацыянальныя бел-чырвона-белыя. Прадстаўнік абвінавачвання заявіў, што Малчанаў быў п'яны і дзейнічаў ўзгоднена з журналістам Атрошчанкавым (!) і Новікам, і з прымяненнем фізічнай сілы нібыта спрабаваў патрапіць у Дом ураду. Аднак на працэсе высвятлілася, што ніякай змовы і ўзгодненасці ў дзеяннях абвінавачаных не магло быць, бо яны практычна не былі знаёмыя. Яны ўпершыню пабачыліся ў судзе. На Плошчы усе трое знаходзіліся ў розных месцах, не сустракаліся перад гэтымі падзеямі.

Адвакат Малчанава кажа, што ў дзеяннях Малчанава не было абразы сцяга. Што тычыцца масавых беспарадкаў, то гвалту над асобамі, падпалаў, разбурэнняў і ўзброенага супраціву, якія прадугледжваюцца артыкулам пра масавыя беспарадкі, Малчанаў не здзяйсняў. Па словах адваката, змовы не было, тое, што Малчанаў быў п'яны, не даказана.

Зміцера Новіка абвінавацілі ў тым, што ён разам з натоўпам нібыта прымаў актыўны ўдзел у масавых беспарадках з узброеным (!) супрацівам прадстаўнікам улады. Нанёс нібыта не менш за 21 удар па дзвярох Дома ўрада. Аднак высветлілася, што Новік не наносіў удараў па дзвярох, ён толькі націскаў на загародку, і таму нельга ягоныя дзеянні кваліфікаваць як ўдары і як знішчэнне маёмасці. Ніякай зброі ў руках дэманстрантаў не было. Гэта пацвердзілі ўсе сведкі.

Напісаць каментар 220

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках