27 лiстапада 2024, Серада, 3:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ліпковіч спаліў кнігі Чаргінца (Фота)

61

19 сакавіка ў Севастопальскім скверы сталіцы прайшло святкаванне Дня абароны маладой беларускай маральнасці.

Удзельнікі літаратурна-мастацкай акцыі прынеслі з сабой кнігі Мікалая Чаргінца, з якіх распалілі вогнішча, паведамляе БелаПАН.

Дзень абароны маладой беларускай маральнасці святкуецца ў другі раз, адзначае арганізатар акцыі вядомы беларускі блогер Яўген Ліпковіч.

«Маладая беларуская маральнасць мае патрэбу ў абароне, падобныя мерапрыемствы наогул павінныя стаць штодзённымі. Вось калі прачнуўся раніцай, заўважыў дзе-небудзь кнігі Чаргінца, Рубінава, тэлевізар з беларускім каналам... Не разграміў тэлевізар, не спаліў Чаргінца - дзень пражыты дарма, маральнасць пацярпела», - лічыць Ліпковіч.

Нагадаем, у мінулым годзе Беларускі грамадскі савет па маральнасці, які ўзначальвае Мікалай Чаргінец, запатрабаваў ад арганізатараў канцэрту Rammstein у Менску зрабіць папярэдні прагляд праграмы выступу гурта. У савеце палічылі, што музыкі будуць «руйнаваць беларускую дзяржаўнасць».

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках