23 снежня 2024, панядзелак, 22:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч вучыцца паддобрывацца і брахаць

32
Мясніковіч вучыцца паддобрывацца і брахаць

У стэнаграму пачатку паседжэння беларуска-расейскага «саюзнага» Саўміна патрапіла рэпліка новага прэм'ер-міністра Беларусі.

Рэпліка красамоўна характарызуе камунікатыўны стыль беларускіх кіраўнікоў. Алгарытм паводзінаў на перамовах, мяркуючы па ўсім, такі: спачатку расшаркайся, а потым сбрашы...

Вось цытата са стэнаграмы прамовы Міхаіла Мясніковіча, якую «Народная воля» ўзяла з сайта Уладзіміра Пуціна.

«Паважаны Уладзімір Уладзіміравіч! Перш чым перайсці да разгляду пытанняў парадку дня, хачу вам, паважаны Уладзімір Уладзіміравіч, і сябрам саюзнага ўрада прадставіць двух квотных намеснікаў дзяржаўнага сакратара - удзельнікаў сталага камітэта па беларускай квоце. Гэта Іван Міхайлавіч Бамбіза (да нядаўняга часу працаваў намеснікам прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь) і Ганна Канстанцінаўна Дэйко (учора яшчэ міністр па падатках і зборах, некалькі дзён таму). Наколькі мне далажыў дзяржсакратар, рашэнне аб іхнім прызначэнні знаходзіцца ў Вас на разглядзе. Просьба падтрымаць гэтыя кандыдатуры».

Не паведамляецца, ці зацвердзіў рашэнне аб прызначэнні Бамбізы і Дэйко на новыя пасады такі шматпаважаны Уладзімір Уладзіміравіч, аднак пра тое, што Ганна Дэйко літаральна некалькі дзён таму была міністрам па падатках і зборах, Міхаіл Мясніковіч сбрахаў. Дэйко адправілі ў адстаўку ў снежні 2009 года, гэта значыць больш за год яна ўжо была звычайнай пенсіянеркай. Але, як і шматлікім чыноўнікам, Ганне Канстанцінаўне жыць на адну пенсію, відаць, не вельмі спадабалася, і Аляксандр Лукашэнка знайшоў ёй месца ў сакратарыяце «саюзнай дзяржавы».

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках