24 лiстапада 2024, Нядзеля, 6:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сейм Літвы прыняў рэзалюцыю супраць беларускай АЭС

9
Сейм Літвы прыняў рэзалюцыю супраць беларускай АЭС

Сейм Літвы занепакоены, што зоны радыяцыйнага ўздзеяння АЭС, якія плануюць будаваць Расея і Беларусь, могуць пакрыць і тэрыторыю Літвы.

Існуе рызыка, што радыяцыя можа дасягнуць Вільні і іншых гарадоў, паўплываць на басейн ракі Нярыс.

Гэта адзначаецца ў рэзалюцыі Сейма аб бяспецы плануемых да будаўніцтва ў Літве і па суседстве з ёй АЭС, прынятай у чацвер, перадае DELFI.

За гэты дакумент, які ўнёс на разгляд старшыня парламенцкага Камітэта па замежных справах Эмануэліс Зінгерыс, прагаласавалі 84 дэпутаты, супраць - 2, устрымаліся 4 дэпутата.

У рэзалюцыі парламентарыі патрабуюць, каб Беларусь і Расея прытрымліваліся ўсіх палажэнняў канвенцый Эспоо і Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі, а таксама іншых міжнародных прававых актаў, па сутнасці адказалі на ўсе пытанні Літвы адносна праектаў АЭС, правялі публічныя слуханні ў Літве і двухбаковыя кансультацыі.

У дакуменце нагадваецца, што палітычная адказнасць за бяспеку аб'ектаў атамнай энергетыкі кладзецца не толькі на краіны, якія развіваюць такія праекты, але і на трэція бакі, якія ўдзельнічаюць у іх.

Сейм таксама падтрымлівае ўсебаковыя намаганні, накіраваныя на ўсталяванне і зацверджанне стандартаў ядзернай бяспекі новага пакалення.

“Трагічныя падзеі апошніх дзён у Японіі і наступныя за імі аварыі на АЭС яшчэ раз пацвердзілі неабходнасць паслядоўнага і бясспрэчнага выканання зацверджаных міжнароднымі дакументамі патрабаванняў бяспекі падчас праектавання, будаўніцтва і эксплуатацыі аб'ектаў атамнай энергетыкі, а таксама правядзенне перад гэтым вычарпальнай ацэнкі ўздзеяння на навакольнае асяроддзе" , - гаворыцца ў рэзалюцыі.

У ёй таксама падкрэсліваецца, што Літва, развіваючы праект Вісагінскай АЭС, паслядоўна прытрымліваецца палажэнняў канвенцыі аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе ў трансмежным кантэксце Эспоо, іншых міжнародных канвенцый і міжнародных прававых актаў, падае і гатовая ў далейшым прадастаўляць грамадскасці суседніх краін ўсю неабходную інфармацыю аб рэалізацыі праекта.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках