24 лiстапада 2024, Нядзеля, 0:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Правозащитный центр «Вясна»: Описанные Михалевичем факты – это пытки

6
Правозащитный центр «Вясна»: Описанные Михалевичем факты – это пытки

Позиция председателя правозащитного центра «Вясна» Алеся Беляцкого - однозначная: он безусловно считал и считает описанные узником КГБ факты пытками и бесчеловечными и жестокими видами обращения.

Относительно позиции Правозащитного центра «Весна» в вопросе информации о пытках в СИЗО КГБ и МВД Беларуси, которую распространил на своей пресс-конференции Алесь Михалевич, Валентин Стефанович как заместитель председателя организации заявил следующее:

- Правозащитный центр «Вясна» безусловно считал и считает описанные факты пытками и бесчеловечными и жестокими видами обращения. Сразу после пресс-конференции Михалевича на имя генерального прокурора Беларуси было направлено письмо от имени председателя Правозащитного центра «Вясна» Алеся Беляцкого о проведении прокурорской проверке указанных фактов и привлечения виновных к уголовной ответственности. Также нами были проинформированы и другие международные организации, в том числе комитет против пыток ООН, FIDH, OMCT. Поэтому считаю, что интэрпрытацыя словам Беляцкого на конференции в Москве, изложенная в статье Николая Халезина «Цена слова», является недоразумением и безусловно не соответствует ни позиции организации, ни позиции самого Алеся Беляцкого.

Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь

Васілевічу Рыгору Аляксеевічу

Бяляцкага Аляксандра Віктаравіча

Зварот

Як мне стала вядома са сродкаў масавай інфармацыі, 28 лютага 2011 г. былы кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксей Міхалевіч правёў прэс-канферэнцыю, на якой сярод іншага агучыў інфармацыю пра ўмовы ўтрымання ў СІЗА КДБ і СІЗА №1 МУС падчас ягонага знаходжання пад вартай у перыяд з 20.12.2010 па 19.02.2011 гг.

Апісаныя А. Міхалевічам дзеянні службовых асоб СІЗА КДБ і СІЗА №1 МУС сведчаць пра ўжыванне ў адносінах да яго катаванняў і іншых жорскіх і бесчалавечных відаў абыходжання.

Звяртаю Вашу ўвагу на тое, што свабода ад катаванняў носіць абсалютны характар і не падлягае абмежаваннням ні пры якіх умовах. Ужыванне катаванняў забароена арт. 25 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама шэрагам міжнародных актаў у галіне правоў чалавека, ратыфікаваных Рэспублікай Беларусь – Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах (арт. 7) і Канвенцыяй супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчлавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання ААН.

Дзеянні службовых асоб КДБ і МУС у дачыненні да А. Міхалевіча адназначна сведчаць пра парушэнне імі абсалютнай забароны на ўжыванне катаванняў і здзяйсненні крымінальнага злачынства.

Сыходзячы з таго, што А. Міхалевіч з’яўляецца адным з абвінавачаных крымінальнай справы па падзеях 19 снежня 2010 года, улічваючы працяглую ізаляцыю астатніх фігурантаў гэтай справы, адсутнасць у іх магчымасцяў мець спатканні са сваякамі і адвакатамі, немагчымасць грамадскага кантролю ўмоваў утрымання арыштаваных з боку праваабарончых і міжнародных арганізацый, у мяне ёсць сурьёзныя падставы меркаваць, што катаванні і іншыя жорсткія, бесчалавечныя віды абыходжання дапускаюцца і да іншых асобаў, якія ўтрымліваюцца пад вартай.

У сувязі з гэтым, кіруючыся Законам Рэспублікі Беларусь “Аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь”, я прашу:

1. Прыняць меры пракурорскага рэагавання па ўказаных у СМІ фактах катаванняў.

2. Устанавіць і прыцягнуць да крымінальнай адказнасці асобаў, якія дапускалі дадзеныя катаванні і іншыя бесчалавенчыя віды абыходжання да асобаў, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ і СІЗА №1 МУС.

А. Бяляцкі

28.02.2011 г.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках