25 снежня 2024, Серада, 21:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васілевіч адмовіўся правяраць катаваньні

25
Васілевіч адмовіўся правяраць катаваньні

Генэральная пракуратура Беларусі перанакіравала зварот праваабаронцы Алеся Бяляцкага наконт фактаў катаваньняў, ужытых да кандыдата ў прэзыдэнты Аляксея Міхалевіча, у Беларускую ваенную пракуратуру.

Гэта вынікае з адказу Генпракуратуры, які Бяляцкі атрымаў 16 сакавіка. Адказ падпісаў старшы пракурор аддзелу па наглядзе за выкананьнем заканадаўства ў войску і на транспарце С. Катрыч, паведямляе Радыё Свабода.

Тым самым орган, які пакліканы сачыць за захаваньнем законнасьці ў краіне, зьняў зь сябе непасрэдную адказнасьць за праверку выкладзеных у скарзе фактаў, — так ацаніў гэтае рашэньне праваабарончы цэнтар "Вясна".

Зварот на імя Генпракурора Рыгора Васілевіча быў накіраваны напрыканцы лютага, калі грамадзкасьці сталі вядомыя факты катаваньняў і бесчалавечнага абыходжаньня, якія агучыў вызвалены зь СІЗА КДБ пад падпіску аб нявыезьдзе Аляксей Міхалевіч.

Алесь Бяляцкі прасіў прыняць меры пракурорскага рэагаваньня па ўказаных у СМІ фактах катаваньняў, а таксама вызначыць і прыцягнуць да крымінальнай адказнасьці асобаў, якія дапускалі дадзеныя катаваньні і іншыя бесчалавечныя віды абыходжаньня ў адносінах да асобаў, якія ўтрымліваюцца ў СІЗА КДБ і СІЗА № 1 МУС.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках