23 снежня 2024, панядзелак, 23:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як Данька Саннікаў «ганяе» кадэбэшнікаў

54
Як Данька Саннікаў «ганяе» кадэбэшнікаў

Журналістка Ірына Халіп 45-ы дзень знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Гэта значыць, што ў ейнай кватэры стала дзяжураць два супрацоўнікі КДБ. Дзяжураць суткамі, усяго ў ахове грамадска небяспечнай злачынцы задзейнічана шэсць супрацоўнікаў дзяржбяспекі. Спяць гэбэшнікі то на канапе ў гасцінай, то на раскладушцы ў кабінеце, глядзяць на відэамагнітафоне прынесеныя з сабой DVD, сілкуюцца ежай з латочкаў і, па словах маці Іры Люцыны Юр'еўны, «паводзяць сябе карэктна, калі наогул можна казаць пра карэктнасць у такой сітуацыі». Толькі 8 сакавіка паўстаў канфлікт: камітэтчыкі растрыбушылі ўсе букеты, якія знаёмыя і незнаёмыя людзі праз Люцыну Юр'еўну перадавалі Іры. Па кветачцы, піша «Новая газета».

Іры забаронена падыходзіць да вакна і да дзвярэй, браць трубку дамафона і тэлефона, заходзіць у Інтэрнэт, глядзець навінавыя праграмы. Ніякіх вестак звонку.

Адзінае шчасце - Данька.

«Калі яна бегла па калідоры да яго, ён стаяў у дзвярах. Стаяў, не варушыўся. А потым павіс у яе на шыі і паўгадзіны вісеў. Моўчкі», - кажа Люцына Юр'еўна і плача.

Дані сказалі, што мама хварэе і таму ёй нельга на вуліцу. І зараз Даня кожную раніцу патрабуе патэлефанаваць доктару і ўдакладніць: раптам ужо можна?

Да тэлефона і дамафона мама не падыходзіць, таму што «занятая».

Супрацоўнікаў КДБ Дані прадставілі «аховай». Даня камітэтчыкаў не баіцца і раз-пораз адбірае ў іх відэамагнітафон - глядзець мульцікі. Праз некаторы час пачаў іх называць «дзядзькі КДБ». Зразумеў, падаецца, сам.

Тата (кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў, знаходзіцца ў СІЗА КДБ) «пакуль у ад'ездзе».

Напісаць каментар 54

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках