25 снежня 2024, Серада, 18:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску з'явіліся графіці ў падтрымку палітвязняў (Фота)

30
У Менску з'явіліся графіці ў падтрымку палітвязняў (Фота)

Графіці з заклікам вызваліць палітвязняў з'явіліся ўначы з 28 лютага на 1 сакавіка на вуліцах Менска.

Малюнкі-графіці з выявамі і надпісамі, якія адлюстроўваюць грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў, з'явіліся ўначы 28 лютага ў цэнтры Менска. Гэта - своеасаблівая форма пратэсту маладафронтаўцаў супраць зняволення лідэра арганізацыі Зміцера Дашкевіча і актывістаў Алеся Кіркевіча, Уладзіміра Яроменка, Эдуарда Лобава, а таксама крымінальнага пераследу Анастасіі Палажанкі і шматлікіх моладзевых актывістаў.

Выявы скаваных рук, далоняў за калючым дротам, закратаваных вокнаў з надпісамі «Свабоду Дашкевічу!», «Беларусь - не турма!», «Радзіма? Свабода?», а таксама спіс зняволеных маладафронтаўцаў з подпісам «Чакаем на свабодзе» ўпрыгожылі сцены дамоў, платы і агароджы ў цэнтры сталіцы.

Творчае уяўленне заўсёды прысутнае моладзі, і не нашая віна, што сучасная беларуская рэчаіснасць падказвае нам выключна такія вобразы. «Малады фронт» заяўляе, што будзе абараняць палітвязняў любымі магчымымі сродкамі.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках