БРСМ аказвае палітычна значныя паслугі (дакумент)
33- 9.02.2011, 1:31
Моладзевая арганізацыя, што фінансуецца з дзяржбюджэту, гатовая аказваць нетрадыцыйныя паслугі.
Рэдакцыя Еўрарадыё атрымала копію звароту намесніка міністра спорту і турызму Сяргея Нерада да старшыні Менскай гарадской кантрольнай камісіі БРСМ Кацярыны Петрашкевіч. Зварот дасланы з нагоды Кубка свету "XV Адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па самба на прызы Прэзідэнта РБ".
У дакуменце "з удзячнасцю за супрацоўніцтва" чыноўнік "просіць задзейнічаць у цырымоніі ўрачыстага адкрыцця і фінальнай частцы спаборніцтваў сябраў БРСМ у колькасці 600 чалавек".
Урачыстае адкрыццё спаборніцтваў павіннае адбыцца 17 лютага ў менскім Палацы спорту.