25 снежня 2024, Серада, 7:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацкам «звольніў» Дзмітрыева і выказаў недавер Раманчуку (Відэа)

99

Такія рашэнні былі прынятыя на пашыраным пасяджэнні Нацыянальнага камітэта Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Пасяджэнне праходзіць 7 лютага ў менскім офісе АГП.

На парадку дня было тры пытанні: аб выніках выбарчай кампаніі, аб становішчы ўнутры партыі і аб задачах на бліжэйшы перыяд.

Безумоўна, найбольшую цікавасць выклікаў ініцыяванае сябрамі АГП пытанне аб далейшым удзеле ў жыцці партыі экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі і намесніка старшыні АГП Яраслава Раманчука.

На пасяджэнні была заслуханая пазіцыя самога Раманчука, які ў цэлым паўтарыў ўсё перш сказанае. З крытыкай дзеянняў Яраслава Раманчука, якія рушылі пасля 19 снежня, выступілі ганаровы старшыня АГП Станіслаў Багданкевіч, а таксама іншыя кіраўнікі Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Але прыняцце канчатковага рашэння было адкладзена на больш позні час.

Між тым, Станіслаў Багданкевіч прапанаваў адхіліць ад займанай пасады старшыню камісіі АГП па міжнародных пытаннях Андрэя Дзмітрыева. Большасцю галасоў гэтая прапанова была падтрыманая.

Новым старшынём камісіі АГП па міжнародных пытаннях абраны Юрый Лаўрэнцьеў.

Прыкладна ў 14.20 адбылося галасаванне па пытанні даверу Яраславу Раманчуку як намесніку старшыні АГП. Галасавалі двойчы. У першы раз за тое, каб выказаць яму давер. Ні адзін сябра Нацыянальнага камітэта не падтрымаў гэтую прапанову. Другі раз галасавалі за тое, каб выказаць Раманчуку вотум недаверу. Пераважнай большасцю прапанова была прынятая.

Нагадаем, што адразу пасля падзей 19 снежня былы кандыдат у прэзідэнты Раманчук выступіў у афіцыйных СМІ з паклёпніцкімі заявамі ў адрас кінутых ў СІЗА КДБ кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і ягонай жонкі Ірыны Халіп і асабіста сустрэўся з дыктатарам Лукашэнкам.

Напісаць каментар 99

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках