27 снежня 2024, Пятніца, 7:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

38-ы абвінавачаны па справе аб акцыях 19 снежня

16

Студэнт 3-га курса Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта Фёдар Мірзаянаў - 38-ы абвінавачаны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.

Абвінавачванне было прад'яўленае 1 лютага.

Фёдара на 26 студзеня выклікалі ў КДБ у якасці сведкі па справе аб масавых беспарадках, аднак 25 студзеня раніцай да яго дадому прыехалі супрацоўнікі КДБ, якія даставілі яго на допыт у следчае ўпраўленне па вуліцы Сапёраў ў Мінску. Па выніках допыту Фёдар быў узяты пад варту на 3 сутак і размешчаны ў ІЧУ на вул. Акрэсціна ў якасці падазраванага ў здзяйсненні злачынства па арт. 293 КК РБ. 1 лютага яму было прад'яўленае абвінавачванне.

Фёдар Мірзаянаў за ўдзел у акцыі пратэсту 19 снежня ў Менску адбываў адміністрацыйны арышт тэрмінам 15 сутак у Жодзіна. Малады чалавек не з'яўляецца сябрам партый ці дэмакратычных моладзевых арганізацый, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках