23 лiстапада 2024, Субота, 23:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтамабілісты абяцаюць масавую акцыю «Стоп бензін»

69
Аўтамабілісты абяцаюць масавую акцыю «Стоп бензін»

У Інтэрнэце з'явілася інфармацыя аб магчымым павышэнне коштаў на бензін. Мяркуецца, што да канца лютага кошты вырастуць на 10-12%.

На форумах прыводзяць наступную табліцу коштаў:

95 - 3630 (зараз - 3240)

92 - 3210 (зараз - 2870)

80 - 2520 (зараз - 2250)

ДП - 2890 (зараз - 2580)

У прэс-службе «Белнафтахіма» і на беларускіх запраўках інфармацыю аб новых коштах на бензін не пацвярджаюць.

Перад выбарамі беларусам падвысілі заробкі і пенсіі. Павышэнне заробкаў было вельмі рэзкім і не адпавядала росту вытворчасці, - лічаць эканамісты. Таму, аўтаматычна пачалі расці і кошты. Эканаміст Сяргей Чалы ў інтэрв'ю "Еўрарадыё" выказваў меркаванне, што кошты на бензін вырастуць пазней за іншыя. ТлумачыццаРастлумачыць гэта актыўнай пазіцыяй аўтамабілістаў.

«Калі ішло павышэнне коштаў на бензін у першай палове мінулага года, то ў выніку гэта прывяло да таго, што аўтамабілісты праявілі сябе дастаткова арганізавана, правялі некалькі акцый, пачалі задаваць нязручныя пытанні... У выніку іх пакінулі ў спакоі, і з тых часоў кошты на бензін больш не раслі. Па ўсёй верагоднасці, і зараз іх некаторы час чапаць не будуць. Але тое, што бензін таксама падаражэе, - зразумела», - кажа эксперт.

Грамадскае аб'яднанне «За аўто» рэзка крытыкуе магчымае падвышэнне коштаў на бензін.

«Мы выступаем катэгарычна супраць такога падвышэння, бо лічым, што яно вельмі моцна адаб'ецца на фінансавым становішчы насельніцтва. Мы лічым гэтае падвышэнне немэтазгодным - кошты на прадукты харчавання і паслугі і так ужо выраслі. А калі павысяцца кошты на бензін, то гэта падвысіць і выдаткі іншых прадпрыемстваў, што ў сваю чаргу зноў прывядзе да росту коштаў на тавары і паслугі», - распавёў старшыня аб'яднання Арцём Шаркоў.

У выпадку, калі бензін ўсё-ткі падаражэе, актывісты «За аўто» гатовыя пачаць новую акцыю «Стоп бензін»:

«Мы, як актывісты грамадскай кампаніі, гатовыя пачаць новую шырокамаштабную рэспубліканскую акцыю «Стоп бензін». Але толькі ў тым выпадку, калі сапраўды будзем адчуваць шырокую падтрымку нашых прыхільнікаў. У такім выпадку, гэта будзе больш актыўная кампанія, чым у мінулым годзе».

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках