25 снежня 2024, Серада, 7:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Румас: У 2011 годзе падаражэе не толькі праезд

26
Румас: У 2011 годзе падаражэе не толькі праезд

Урад ініцыюе павышэнне ў 2011 годзе тарыфаў на гарадскія пасажырскія перавозкі.

Пра гэта паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Сяргей Румас дэпутатам «палаты прадстаўнікоў».

Па ягоных словах, гэта звязана з неабходнасцю выканаць задачу выхаду да 2014 года на адсутнасць субсідавання гарадскога пасажырскага транспарту.

У якасці абгрунтавання гэтай прапановы Саўміна, якую ён да канца гэтага года плануе ўнесці прэзідэнту, віцэ-прэм'ер прывёў прыклад сістэмы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, тарыфы на паслугі якога ўжо былі павышаныя ў гэтым годзе ў сярэднім на пяць даляраў, паведамляе БелТА.

Нягледзячы на тое, што насельніцтва хваравіта адрэагавала на гэтую меру, для ўрада яна была вымушанай, адзначыў Сяргей Румас. Намеснік прэм'ер-міністра растлумачыў, што на павышэнне тарыфаў на паслугі ЖКГ уладам давялося пайсці, бо «ўзровень пакрыцця камунальных паслуг насельніцтвам у Беларусі знізіўся да 30%, а гэта самы нізкі ўзровень за апошнія 15 гадоў».

«Як бы гэтая мера не была непапулярная, урад прыняў гэтае рашэнне», - сказаў віцэ-прэм'ер і дадаў, што акрамя павышэння тарыфаў на гарадскія пасажырскія перавозкі ўрад плануе ініцыяваць падвышэнне і іншых тарыфаў.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках