27 лiстапада 2024, Серада, 11:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

"Растэхналогіі" хочуць 100% МАЗа

35
"Растэхналогіі" хочуць 100% МАЗа

Расейская дзяржкарпарацыя "Растэхналогіі" хоча атрымаць 100% акцый МАЗа ў абмен на пакет акцый КАМАЗ.

Ліст з прапановай аб'яднаць найбуйнога расейскага вытворцу грузавых аўтамабіляў ААТ "КАМАЗ" і Менскі аўтамабільны завод (ААТ "МАЗ") у адну кампанію дзяржкарпарацыя накіравала кіраўніцтву Беларусі.

КАМАЗ будзе валодаць 100 адсоткамі акцый МАЗа, а ўлады Беларусі будуць мець пакет акцый у КАМАЗ, распавёў РІА Новости кіраўнік "Растэхналогій" Сяргей Чэмезаў.

Па ягоных словах, мяркуецца правесці дадэмісію акцый КАМАЗа. Затым ўлады Беларусі атрымаюць у акцыянерным капітале КАМАЗа пакет акцый у абмен на 100 адсоткаў акцый МАЗа. Чэмезаў дадаў, што наўрад ці гэта будзе блокпакет, усё будзе залежыць ад таго, у колькі будзе ацэнены МАЗ, пры гэтым расейскі бок пакуль адзнаку не праводзіў.

Чэмезаў таксама адзначыў, што акцыянеры КАМАЗа Daimler і ЕБРР не супраць такога аб'яднання. Дзяржкарпарацыя "Растэхналогіі" валодае 49,9% акцый КамАЗа.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках