24 снежня 2024, aўторак, 4:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ежы Бузек заступіўся за беларускага журналіста

1
Ежы Бузек заступіўся за беларускага журналіста

Старшыня Еўрапейскага парламента Ежы Бузек заклікаў улады Беларусі вызваліць карэспандэнта польскага выдання Gazetа Wyborczа, сябра Саюза палякаў Беларусі Анджэя Пачобута.

«Патрабую ад уладаў Беларусі неадкладнага вызвалення Анджэя Пачобута з-пад арышту», - заявіў ён. На думку Бузека, 15-ці дзённы арышт, на які асудзілі Пачобута, з'яўляецца праявай «ціску ўладаў у Менску на тых грамадзян сваёй краіны, якія маюць смеласць думаць інакш і гаварыць пра гэта адкрыта».

«Еўрапейскі звяз рашуча асуджае пераслед сябраў Саюза палякаў Беларусі і іншых арганізацый грамадзянскай супольнасці і нацыянальных меншасцяў. Спадар Анджэй, веру, што вам хопіць сіл. Еўропа з вамі», - заявіў кіраўнік Еўрапейскага парламента, паведамляе wyborcza.pl.

Як раней паведамляла ІА REGNUM, карэспандэнт польскага выдання Gazetа Wyborczа, сябар непрызнанага Менскам Саюзу палякаў Беларусі Анджэй Пачобут рашэннем менскага суду ад 11 лютага правядзе 15 сутак пад арыштам. Яго абвінавачваюць у «актыўным удзеле ў масавых беспарадках і выкрыкванні антыўрадавых лозунгаў» 19 снежня 2010 года ў Мінску.

Сам Пачобут адзначае, што не мог выкрыкваць якіх-небудзь лозунгаў, паколькі знаходзіўся ў Менску па працы і пастаянна перадаваў інфармацыю ў рэдакцыю газеты.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках