27 лiстапада 2024, Серада, 7:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Паліны Кур'яновіч зноў ператрус

22

Дадому да актывісткі "Еўрапейскай Беларусі", якая ўчора выйшла з турмы на Акрэсціна, зноў прыйшлі.

Як паведамілі charter97.org сябры Паліны, у дом, дзе жыве актывістка, спрабуюць патрапіць міліцыянты, прадстаўнікі пажарнай інспекцыі і супрацоўнікі КДБ. У "дэлегацыі" сілавікоў не было ордэра на ператрус і бацькі Паліны іх у дом не ўпусцілі.

Частка візіцёраў з’ехала за ордэрам, а астатнія працягваюць вартаваць пад дзвярыма.

Апошні ператрус у гэтым жа месцы быў праведзены 5 студзеня.

Нагадаем, Паліна Кур'яновіч адседзела 10 сутак за ўдзел у акцыі салідарнасці з палітвязнямі каля будынку КДБ 30 студзеня. Учора актывістка выйшла на волю.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках