Рэпартаж з дурдома (Відэа)
825- 22.11.2011, 2:17
Чарговы выпуск непаўторнай перадачы беларускага тэлебачання «Погляд у свет. Правы чалавека» імкліва становіцца інтэрнэт-хітом.
Чалавек са складаным лёсам Яўген Новікаў працягвае сваю нялёгкую барацьбу з сусветнай закулісай. Добраахвотна глядзець гэта па тэлевізары беларусы не жадаюць і мы вырашылі дапамагчы непрызнанаму генію данесці свой пункт гледжання да шырокай аўдыторыі.
Змовы, таемныя спружыны сусветнай палітыкі, трагедыі заходняй моладзі, крах еўра і даляра, асновы працы ў фотошоп і бясплатныя курсы англійскай мовы - усё гэта ў кароткім, надзённым выпуску прыхільніка Аляксандра Лукашэнкі.
Нагадаем, творчасць Яўгена Новікава шчодра аплачаная мільёнамі даляраў з кішэні беларускіх падаткаплацельшчыкаў.