27 лiстапада 2024, Серада, 7:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Туск працягвае гандлявацца з Лукашэнкам

109
Туск працягвае гандлявацца з Лукашэнкам

Заходняя дапамога Беларусі пры выкананні ёю шэрагу ўмоваў можа нават перавысіць 9 млрд. даляраў.

Аб гэтым заявіў 9 кастрычніка ў Варшаве прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск.

Каментуючы БелаПАН выказванні Аляксандра Лукашэнкі на прэс-канферэнцыі 7 кастрычніка аб тым, што абяцаныя Беларусі 9 млрд. даляраў - «гэта толькі качка», Туск сказаў: «Я перакананы ў тым, што пасля нашых кансультацый з большасцю кіраўнікоў дэмакратычнага свету дапамога Беларусі можа нават перавысіць 9 млрд. даляраў». Пры гэтым польскі прэм'ер падкрэсліў, што такая дапамога магчымая толькі ў тым выпадку, калі будуць выкананыя ўмовы, датычныя захавання правоў чалавека, дэмакратычных свабод і вольных выбараў.

Пасля галасавання на адным з выбарчых участкаў Варшавы па выбарах у польскі Сейм, Дональд Туск, які таксама з'яўляецца лідэрам партыі «Грамадзянская платформа» выказаў надзею, што «Беларусь таксама дачакаецца свабодных і справядлівых выбараў - такіх, як у Польшчы».

30 верасня на прэс-канферэнцыі па выніках саміту Усходняга партнёрства ў Варшаве прэм'ер-міністр Польшчы, якая старшынюе ў ЕЗ, Дональд Туск заявіў, што Еўразвяз гатовы прадаставіць Беларусі да 9 млрд. даляраў на правядзенне рэформаў у выпадку выканання вызначаных умоваў: вызваленне і рэабілітацыя палітвязняў, дыялог з апазіцыяй і правядзенне вольных выбараў.

7 кастрычніка ў Менску на прэс-канферэнцыі для прадстаўнікоў расейскіх СМІ Лукашэнка назваў гэта «качкай». «Калі б яны мне паабяцалі, я б падумаў, што яны вар'яты. Хто ж табе возьме і дасць 9 млрд.? Нават калі гэта крэдыт, то мы яшчэ падумаем. Калі пад 6-7% - гэта непрымальна, а 5 і ніжэй - наўрад ці нехта дасць. А як кітайцы пад 2-2,5%, то гэта рэдкасць», - сказаў ён.

Па ягоных словах, гэта «проста была качка, разлічаная, што вось вы тут, беларусы, Лукашэнку кланяецеся, трымаеце, а калі б яго выкінулі, то 9 млрд. адразу далі б».

«Ніхто нікому проста так не дасць. Дзеля нас жа амерыканцы гэтыя 9 млрд. даляраў не надрукуюць. А калі і дадуць камусьці, то пад нешта, і потым возьмуць не 9 млрд., а 12, а тое і больш. Паверце мне: я ўжо сутыкаўся з такімі шарлатанамі, якія абяцалі, а калі да справы дойдзе, ніякіх мільярдаў», - заявіў Лукашэнка.

Напісаць каментар 109

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках