27 лiстапада 2024, Серада, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саннікаў сядзіць у турме на вуліцы Сікорскага

60
Саннікаў сядзіць у турме на вуліцы Сікорскага

Кандыдата ў прэзідэнты Беларусі наведаў у Бабруйскай калоніі адвакат.

Як паведаміла сайту charter97.org жонка палітвязня Ірына Халіп, Андрэй Саннікаў па прыбыцці ў калонію быў змешчаны ў камеру-адзіночку.

«Утрыманне Андрэя можна аднесці да карцарнага тыпу. Але на ўмовы ён не скардзіўся. Вядома, яму вельмі цяжка, але ён трымаецца. Магу сказаць новы адрас Андрэя для лістоў: 213800, г. Бабруйск, вул. Сікорскага, 1, ВК-2, атрад «каранцін». Саннікаву А.А. Напярэдадні пахаладанняў яму выдалі ватоўку і зімовую шапку. Відавочна, улады разлічваюць, што ў турме Андрэй застанецца надоўга...», - сказала Ірына Халіп.

Іронія сітуацыі ў назве вуліцы, дзе знаходзіцца калонія, у якой адбывае пакаранне Андрэй Саннікаў: міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў эксклюзіўным інтэрв'ю сайту charter97.org цвёрда заявіў, што Еўразвяз патрабуе неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў, і іх рэабілітацыі. Аднак кандыдаты ў прэзідэнты працягваюць таміцца ў турмах.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках