27 лiстапада 2024, Серада, 3:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вільні пройдзе «Пастаноўка рэвалюцыі»

2
У Вільні пройдзе «Пастаноўка рэвалюцыі»

21 кастрычніка ў віленскім кінатэатры PASAKA пройдзе паказ фільма «Пастаноўка рэвалюцыі», прысвечанага Беларускаму Свабоднаму тэатру.

Паказ арганізуюць літоўскі кінафестываль «Нязручнае кіно», Беларускі дом правоў чалавека і арганізацыя Belarus Watch, піша БелаПАН.

Як паведамляе Беларускі дом правоў чалавека, пасля паказу плануецца дыскусія па пытаннях, ці можа чалавек карыстацца сваёй свабодай выказвання меркаванняў і свабоды сходаў у Беларусі, чаму ўсё больш грамадзянаў Беларусі, у тым ліку журналісты, мастакі, навукоўцы і іншыя, просяць палітычнага прытулку ў Літве і іншых краінах.

Чакаецца, што ў дыскусіі прымуць удзел рэжысёр фільма Мэцью Чарльз, рэдактарка ​​сайта Charter97.org Наталля Радзіна, былы зняволены турмы КДБ Уладзімер Кобец, грамадскі дзяяч Алег Мяцеліца.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках