Вядучы ток-шоў на ОНТ Дарафееў адхілены ад эфіру
106- 20.01.2011, 14:01
Вядучы ток-шоу тэлеканала ОНТ "Выбар" Сяргей Дарафееў адхілены ад працы ў эфіры, паведаміў вядучы пасля сустрэчы з кіраўніцтвам тэлеканала 20 студзеня.
19 снежня ў эфіры ОНТ выйшла ў эфір ток-шоу "Выбар", прысвечанае вынікам прэзідэнцкіх выбараў, падчас якога старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына пакінула студыю. Пасля гэтай праграмы Дарафеева адправілі ў адпачынак, а праекты "Выбар" і "Выбар +" у эфір больш не выходзілі, перадае БелаПАН.
Як паведаміў Дарафееў, за ім захаваная пасада дырэктара дырэкцыі ранішняга вяшчання ОНТ, але "аб працы ў эфіры гаворкі не ідзе", паколькі "кіраўніцтва той праграмы выказала незадаволенасць з яе нагоды"
Дарафееў не валодае інфармацыяй пра лёс ток-шоу "Выбар". Па ягоных словах, вядома, што ў бліжэйшы панядзелак праекта не будзе. Таксама ён пацвердзіў інфармацыю, што на ОНТ рыхтуецца новае грамадска-палітычнае шоў "Адкрыты фармат".