24 лiстапада 2024, Нядзеля, 7:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінюст спалохаўся звароту ў ААН

19

Міністэрства юстыцыі Беларусі запатрабавала ад Беларускага Хельсінкскага камітэта (БХК) тэкст ягонага звароту ў ААН.

Пра гэта агенцтву "Интерфакс- Запад" паведаміў у сераду старшыня БХК Алег Гулак.

"Мінюст запатрабаваў ад БХК падаць на працягу паўгадзіны наш зварот у ААН, у якім змяшчаецца каментар на рашэнне Мінюста ў адносінах да шэрагу беларускіх адвакатаў", - паведаміў А. Гулак.

Пазней старшыня БХК паведаміў агенцтву, што "толькі што накіравалі ў Мінюст тэкст звароту ў ААН".

У сацыяльных сетках з'явілася фотакопія дакумента, накіраванага Мінюстам у БХК. У ім, у прыватнасці, гаворыцца, што "Мінюсту стала вядома, што БХК накіравала ў ААН каментары да паведамленняў пад загалоўкамі "Аб парушэннях заканадаўства аб адвакатуры" і "Калегія Мінюста дала ацэнку дзеянням адвакатаў, якія дапусцілі парушэнне заканадаўства", якія размешчаны на афіцыйным сайце міністэрства . Гэты факт прызнаны 2011.01.12 года кіраўніком БХК".

"Кіруючыся арт. 24 Закона "Аб грамадскіх аб'яднаннях", прапануем на працягу паловы гадзіны пераслаць па факсу або ў электронным выглядзе згаданы каментар", гаворыцца ў дакуменце Мінюста.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках