27 лiстапада 2024, Серада, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мабільныя аператары здалі ўсіх удзельнікаў дэманстрацыі

69

Усіх, хто быў на плошчы 19 снежня, супрацоўнікі міліцыі ўжо вылічылі па мабільных тэлефонах і цяпер абзвоньваць, запрашаючы на гутарку ў РУУС.

- Гэта праходзіць у межах распачатай крымінальнай справы. Неабходна ўсталяваць, хто прымаў актыўны ўдзел у масавых беспарадках, а хто апынуўся на плошчы выпадкова. Таму калі вам патэлефанавалі з РУУС, то баяцца не трэба - гэта не значыць, што вас абавязкова прыцягнуць да адказнасці, - растлумачыў «КП» начальнік Фрунзенскага РУУС Алег Гайдукевіч. - Усе асобы, якія прымалі ўдзел у несанкцыянаваных масавых беспарадках, ужо ўстаноўленыя або будуць устаноўленыя шляхам следчых і аператыўных мерапрыемстваў.

- Які статус у чалавека, якога запрашаюць на такую гутарку?

- Пакуль ніякага. Бо вас выклікаюць на размову, каб усталяваць, якое вы маеце дачыненне да дадзеных падзеяў. Пратакол не складаецца, з чалавека бярэцца проста тлумачэнне. Але ў выпадку неабходнасці чалавеку могуць выпісаць позву ў якасці сведкі.

- Ці можна адмовіцца ад такой гутаркі?

- Я не раю. Законапаслухмяныя грамадзяне не адмаўляюцца, таму што ім няма чаго баяцца. І першапачаткова адвакат не патрэбен. Калі потым будзе ўстаноўленае дачыненне чалавека да крымінальнай справы, то толькі тады спатрэбіцца адвакат.

Кампетэнтна

«На гутарку можна ісці з адвакатам!»

- Чалавек можа адмовіцца ад такой размовы. Можна настойваць на тым, каб вас выклікалі па позве, дзе пакажуць: у якасці каго вас выклікаюць, па якой канкрэтнай справе, да каго, прозвішча, імя і пасаду асобы, якая вас выклікае. У самой позве растлумачваюцца правы сведкі, ягоная адказнасць за няяўку. І чалавек ужо з веданнем справы зможа прыняць рашэнне, як яму паступаць, - пракаментаваў юрыст і праваабаронца Гары Паганяйла. - Трэба адзначыць, што ўсе гэтыя асобы, незалежна ад таго, падлягаюць яны допыту або апытанню, маюць права на аказанне ім юрыдычнай дапамогі. Яны могуць пайсці ў аддзяленне міліцыі разам са сваім адвакатам або прадстаўніком.

Напісаць каментар 69

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках