Кіраўнік БТ: Яшчэ ні адно грамадства не перамагло прастытуцыю (відэа)
39- 11.01.2011, 19:06
Хітом Байнэту стала відэапрызнанне Генадзя Давыдзькі, у якім ён разважае аб прастытуцыі як феномене і як бізнэсе.
"Ёсць тры пачвары, якія перамагчы немагчыма - гэта карупцыя, п'янства і прастытуцыя. У розных яе праявах ..." прызнаецца ў архіўным інтэрв'ю нядаўна прызначаны кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі і адзін са стваральнікаў фільма "Жалезам па шкле" аб падзеях 19 снежня 2010 года Генадзь Давыдзька.