23 лiстапада 2024, Субота, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нарвежскі Хельсінкскі камітэт: «Мы патрабуем праўды»

9

Праваабаронцы глыбока ўзрушаныя і смуткуюць з нагоды смерці заснавальніка charter97.org Алега Бябеніна.

«Мы ведалі Алега як сур'ёзнага прафесіянала, знаўцу сваёй справы, а таксама, як жыццярадаснага і энергічнага змагара за вольную дэмакратычную Беларусь.

Мы выказваем спачуванні жонцы Алега, яго дзецям і бацькам, а таксама супрацоўнікам charter97.org, якія страцілі блізкага сябра і калегу.

Самай аптымальнай магчымасцю ушанаваць памяць Алегу Бябеніну, мы лічым, - прад'яўленне патрабавання выяўлення поўнай праўды вакол смерці Алега, праўды, за якую змагаўся і Алег. Мы таксама лічым дзіўнымі абставіны гібелі Алега.

Мы заклікаем Еўрапейскія краіны, уключаючы Нарвегію, запатрабаваць ад беларускіх уладаў дбайнага і празрыстага расследавання гібелі Алега Бябеніна, прыкласці ўсе наяўныя ў іх паўнамоцтвах магчымасці, каб пераканацца, што поўная праўда раскрытая.

Сёння мы смуткуем разам з вамі», - гаворыцца ў заяве Нарвежскага Хельсінкскага камітэта.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках