23 снежня 2024, панядзелак, 23:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ініцыятыўная група Лукашэнкі сфарміраваная прымусова

44

Маладзечанскіх настаўнікаў прымусова запісвалі ў ініцыятыўную групу кандыдата Лукашэнкі.

Нездарма ініцыятыўную групу Аляксандра Лукашэнкі ўзначаліў міністр адукацыі. На педагогаў падчас выбараў кладзецца павышаная нагрузка: большасць выбарчых участкаў знаходзіцца ў навучальных установах, настаўнікам даводзіцца працаваць у камісіях, агітаваць і збіраць подпісы. І не заўсёды яны гэта робяць па ўласным жаданні, піша сайт Праваабарончага цэнтра «Вясна».

Па школах, як заўсёды, зверху была спушчана разнарадка, колькі настаўнікаў трэба вылучыць для збору подпісаў за патрэбнага кандыдата.

Паводле словаў намесніка дырэктара адной з Маладзечанскіх школ, у гэтым годзе гэта было як ніколі складана.

«Выбары цяпер прыпадаюць на канец навучальнай чвэрці. У школе гэта заўсёды вельмі напружаны час. Таму «грамадская нагрузка» для настаўніка будзе асабліва недарэчы.

Да таго ж настаўнік як ніхто адчувае грамадскія настроі. Таму некаторыя прызнаюцца, што ім сорамна будзе хадзіць па кватэрах вучняў і прасіць іх бацькоў падпісацца за Лукашэнку», - распавяла яна.

Амаль усіх, акрамя тых, хто займае нейкія пасады ў БРСМ, даводзілася доўга ўгаворваць.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках