НТВ: Саннікаў - асноўны канкурэнт Лукашэнкі на выбарах (Фота, відэа)
72- 25.09.2010, 14:46
Расейскі тэлеканал назваў асноўнага канкурэнта беларускага дыктатара на выбарах.
Як перадаў тэлеканал НТВ, увечары 24 верасня ў беларускі Цэнтрвыбаркам паступіла заява на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы, якая вылучае Аляксандра Лукашэнку на пасаду прэзідэнта.
Акрамя дзеючага кіраўніка дзяржавы, заявы пададзеныя ад ініцыятыўных груп яшчэ 13 прэтэндэнтаў, сярод якіх і лідар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў.
Менавіта ён, паводле прагнозаў беларускіх палітолагаў, можа скласці галоўную канкурэнцыю Лукашэнку і стаць адзіным кандыдатам ад апазіцыі, калі яе прадстаўнікі ўсё ж такі вырашаць аб'яднацца.
Выбары ў Беларусі прызначаныя на 19 снежня, нагадвае НТВ.