24 лiстапада 2024, Нядзеля, 0:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхару Гомеля не ўдалося паўтарыць трук дыктатара

15

Уладзімір Няпомняшчых хацеў адзначаць дзень народзінаў разам з Аляксандрам Лукашэнкам і яго малодшым сынам.

Аддзел ЗАГС адміністрацыі Чыгункавага раёна Гомеля адмовіў жыхару абласнога цэнтра ў выпраўленні даты нараджэння з 1 верасня на 31 жніўня, перадае БелаПАН.

8 верасня Уладзімір Няпомняшчых, пенсіянер МУС, а таксама актывіст АГП, руху «За свабоду» і незалежнага прафсаюза РЭП, звярнуўся ў ЗАГС з просьбай перанесці дату яго дня народзінаў.

«Хачу, каб у мяне быў дзень нараджэння ў адзін дзень з Колем Лукашэнкам і яго татам Лукашэнкам Аляксандрам Рыгоравічам», - патлумачыў мужчына. У заяве ў ЗАГС ён напісаў, што нарадзіўся 1 верасня 1952 года. «У гэты дзень, толькі ў 1939 годзе, пачалася Другая сусветная вайна. Ужо на працягу больш чым 50 гадоў гэтая падзея наганяе смутак на мой дзень народзінаў. Відаць, дае асадак пачатак страшнай крывавай трагедыі мільёнаў ні ў чым не вінаватых людзей», - адзначаў аўтар заявы.

Уладзімір хацеў бы адзначаць дзень нараджэння тады ж, калі яго святкуюць прэзідэнт і яго малодшы сын: «Якое гэта будзе для мяне шчасце - усведамляць, што ты таксама нарадзіўся 31 жніўня. Бо такое не кожнаму дадзена».

Як паведаміў Няпомняшчых, адмова змяніць дату нараджэння ЗАГС матываваў тым, што заяўнік не прадставіў дакументы, якія пацвярджаюць факт яго нараджэння 31 жніўня. Аддзел ЗАГС спасылаецца пры гэтым на шэраг нарматыўных і прававых актаў, у прыватнасці Кодэкс аб шлюбе і сям'і, шэраг палажэнняў, указ «Аб адміністрацыйных працэдурах, што ажыццяўляюцца дзяржаўнымі органамі і іншымі арганізацыямі па заявах грамадзян».

«Адказ ЗАГС - адпіска, таму што я і не сцвярджаў, што ў мяне дзень нараджэння 31 жніўня, а прасіў перанесці з 1 верасня. У нас толькі адзін чалавек можа рабіць, што хоча, іншым, як бачна, не дазволена змяняць дзень народзінаў па жаданні», - сказаў Няпомняшчых.

Нагадаем, раней Лукашэнка змяніў дату свайго дня нараджэння з 30 на 31 жніўня.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках