27 лiстапада 2024, Серада, 3:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«ARCHE» не збіраецца пераходзіць на новыя правілы

3

Рэдакцыя часопіса лічыць, што закон аб арфаграфіі беларускай мовы накіраваны супраць незалежных СМІ.

Рэдактар часопіса Валер Булгакаў кажа, што на новыя правілы арфаграфіі беларускай мовы з 1 верасня «ARCHE» пераходзіць не збіраецца, пакуль дзяржава не пачне караць за класічны правапіс і не паставіць пытанне пра дэлегалізацыю часопіса, перадае прэс-служба БАЖ.

«Мы ўспрымаем гэты закон як форму палітычнага ціску. Ён перш за ўсё накіраваны супраць незалежных СМІ і выдавецтваў», - адзначыў рэдактар.

Нагадаем: 29 траўня 1998 года Дзяржаўны камітэт па друку РБ вынес рэдакцыі газеты «Наша Ніва» афіцыйнае папярэджанне аб парушэнні арт. 6 Закона «Аб друку (скажэнне агульнапрынятых нормаў мовы). Дзяржкамдруку палічыў парушэннем тое, што выданне карысталася арфаграфічнымі правіламі, якія выкарыстоўваліся ў 20-х гадах ХХ стагоддзя і былі адмененыя правапіснай рэформай 1933 года. У абскарджанні папярэджання рэдакцыя дайшла да Вышэйшага Гаспадарчага суда, які ў выніку адмяніў папярэджанне Дзяржкамдруку ў канцы 1998 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках